Факт– экспрэс – навіны Ляхавіччыны

* ПАГАДНЕННЕ. 17 студзеня падпісана Пагадненне паміж Брэсцкім аблвыканкамам, абласнымі аб’яднаннямі наймальнікаў і абласным аб’яднаннем прафсаюзаў на 2014-2015 гады.

* З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя раёна і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем узнагароджаны ўрач-стаматолаг-артапед зубапратэзнай лабараторыі УАЗ “Ляхавіцкая ЦРБ” Аляксандр ШЭЙКО.

* АДПАЧЫНАК. У суботу ГДК запрашае моладзь на конкурсную праграму “Таццянін дзень”. Пачатак у 16.00.

* СОТАВЫ. У Беларусі ў 2013 годзе колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі павялічылася на 438 тыс. і па стане на 1 студзеня 2014 года склала 11,1 млн. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

* ВУЧОБА. Як правільна аформіць калектыўны дагавор – гэтае пытанне дастаткова актуальнае. Райкам прафсаюза работнікаў АПК арганізаваў тэматычную вучобу старшынь прафкамаў, юрыстаў, спецыялістаў аддзелаў кадраў сельгаспрадпрыемстваў раёна. У якасці настаўнікаў былі запрошаны галоўны прававы інспектар працы абкама прафсаюза работнікаў АПК Аліна Шабала і галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічных пытаннях Вольга Ключэўская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *