Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

ДАБРАЧЫННАСЦЬ. З 28 студзеня па 10 лютага Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа праводзіцца дабрачынная акцыя “Вітаміны “Камплівіт-актыў” – для непаўналетніх”. Як расказала старшыня раённай арганізацыі БТЧК Жанна Лешык, па 2 пачкі гэтых вітамінаў атрымаюць 85 дзяцей-інвалідаў ва ўзросце ад года да 18 гадоў, 25 рабят з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і 90 хлопчыкаў і дзяўчынак з маламаёмных шматдзетных сем’яў.

* ПРАФІЛАКТЫКА. Як расказаў начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў, з 20 па 29 студзеня на тэрыторыі раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Нагляд”, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі, якія маюць судзімасць.

Нягледзячы на тое, што ўдзельная вага злачынстваў, учыненых такімі асобамі, за мінулы год знізілася на 10,6 працэнта, яна па-ранейшаму складае больш як трэць ад агульнай колькасці злачынстваў.

Таму міліцыя звяртаецца да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра антыграмадскія паводзіны раней судзімых асоб, паведаміць пра іх па тэлефоне 2-45-61(ананімнасць гарантуецца).

* АХОВА ПРАЦЫ. Новая рэдакцыя закона «Аб ахове працы» ўступіла ў сілу 25 студзеня 2014 года. Яна ўтрымлівае шэраг значных навацый. Так, заканадаўча замацаваны асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы. Уведзены інстытут акрэдытацыі арганізацый, якія аказваюць паслугі ў галіне аховы працы. Вызначаны патрабаванні па ахове працы жанчын і непаўналетніх. І, што вельмі важна, устаноўлены абавязак наймальніка наконт правядзення перадзменнага медыцынскага агляду або агляду асобных катэгорый работнікаў, а таксама права правядзення такога агляду.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *