З узнагародай!

Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт узнагародзіў Ганаровай граматай за шматгадовую, добрасумленную працу ў галіне аховы здароўя і ў сувязі з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў — загадчыка, урача-тэрапеўта Крывошынскай участковай бальніцы Васілія РАМАШКУ, медыцынскую сястру працэдурнага кабінета паліклінікі УАЗ «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца» Алену СОКАЛ.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны загадчыца паліклінікі, урач-фізіятэрапеўт Валянціна АЎДЗЕЙ, медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення Марына БУРВЕЛЬ.
Падзячнае пісьмо райвыканкама ўручана ўрачу хуткай медыцынскай дапамогі Святлане ЦІПКО, медыцынскай сястры Крывошынскай участковай бальніцы Валянціне МАЖЭЙКА, медыцынскай сястры Начаўскай урачэбнай амбулаторыі Таццяне ВІХНОЎСКАЙ, медыцынскай сястры стаматалагічнага аддзялення Людміле ПАБЯГАЙЛА.
Падзячныя пісьмы райсавета адрасаваны правізару, загадчыцы аптэкі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Ірыне КРАСІНСКАЙ, урачу акушэр-гінеколагу Таццяне МАЛЫШКА, урачу-педыятру Інэсе ДРАЗДОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *