Невыканальных задач няма

У апаратнай лейтэнант Яўгеній Васілевіч.

Падчас праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл выконвалі пастаўленыя задачы і падраздзяленні 17-га асобнага батальёна сувязі. Ваеннаслужачыя батальёна здзейснілі марш на вучэбны палігон ВПС і войскаў СПА “Даманава”, дзе разгарнулі палявы вузел сувязі.

У задачы батальёна ўваходзіць забеспячэнне ўсімі відамі сувязі зенітнага ракетнага комплексу “Тор-М2”, які заступіў на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.

Навыкі, набытыя падчас штодзённых заняткаў і шматлікіх трэніровак па адпрацоўцы нарматываў на тэхніцы сувязі, дапамаглі асабоваму саставу выканаць усе пастаўленыя задачы. Гэтаму не змаглі перашкодзіць ні складаныя ўмовы надвор’я, ні зменлівая аператыўная абстаноўка, ні дзеянні ўмоўных дыверсійна-разведвальных груп.

Нават у палявых умовах сувязісты не былі пазбаўлены пэўнага камфорту. Нягледзячы на тое, што на вуліцы стаяў 20-градусны мароз, у палявых апаратных было цёпла. У вольны ад дзяжурства час для паслуг ваенна-служачых палявы пакой адпачынку і інфармавання, дзе можна пачытаць свежыя нумары газет або мастацкую літаратуру, паглядзець тэлевізар або паслухаць музыку.

Але гэта было не адразу: спачатку падраздзяленне размясцілася ў зададзеным раёне, разгарнула і замаскіравала вузел сувязі і палявы лагер. Затым – напружаная работа па наборы ўстаноўленых відаў сувязі…

У ходзе праверкі не толькі тэхніка сувязі пацвердзіла сваю надзейнасць – высокае прафесійнае майстэрства, зладжанасць у рабоце паказалі ваеннаслужачыя батальёна.

Аляксандр КУДРАШОЎ,

камандзір 17-га асобнага

батальёна сувязі.

Фота з архіва батальёна.

Старшы прапаршчык Аляксандр Обмак: сувязь надзейная!

Тэхніка на маршы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *