Ключ пад дыванком – падарунак для злодзея

Зладзеі выкарыстоўваюць самыя разнастайныя метады і спосабы, каб трапіць у чужое жыллё. У адзін з апошніх майскіх дзён на вуліцах Мінская і Камсамольская з розніцай у некалькі гадзін былі абрабаваны кватэры, з якіх украдзены залатыя і сярэбраныя вырабы. Почырк аднолькавы – у абодвух выпадках злачынца скарыстаўся ключом, пакінутым у схованцы. Асоба, якая ўчыніла крадзяжы, ужо ўстаноўлена, а страты, якія панеслі пацярпелыя, пакуль не адноўлены.
Нялішня напомніць грамадзянам, што іх бяспека – у іх руках. Злачынцы найбольш часта карыстаюцца халатнасцю гаспадароў дамоў ці кватэр. Таму ні ў якім разе нельга пакідаць ключы пад дыванком каля ўваходных дзвярэй. Калі згубілі ключ, неадкладна памяняйце замок. Не кладзіце каштоўныя рэчы і грошы ў даступных, ”стандартных” месцах. Умацуйце ўваходныя дзверы (лепш, калі іх будзе двое, адны павінны адчыняцца вонкава). Устаноўка ў пад’ездзе дома металічных дзвярэй з устройствам для перамоў дазволіць не толькі стварыць дадатковы бар’ер злачынцам, але і абмежаваць доступ непажаданых асоб. Запішыце ідэнтыфікацыйныя нумары сваёй маёмасці (тэлевізара, пральнай машыны, халадзільніка, мікрахвалёвай печы, фотаапарата і інш.). У выпадку крадзяжу гэта дапаможа супрацоўнікам РАУС. Сам пералік схавайце ў надзейным месцы.
Самы просты і надзейны спосаб забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі – абсталяванне дамоў тэхнічнымі сродкамі аховы і заключэнне дагавораў з дэпартаментам аховы. Пакуль не зарэгістравана ніводнага выпадку, калі была б абрабавана такая кватэра.
Спакойнае і бяспечнае жыццё таксама гарантавана ў тым выпадку, калі кожны з нас будзе праяўляць актыўную жыццёвую пазіцыю, рэагаваць на любыя праяўленні супрацьпраўных і супрацьзаконных дзеянняў. Не будзьце абыякавымі і імкніцеся дапамагаць іншым, хто стаў ахвярай злачынства. Не сумнявайцеся ў неабходнасці паведаміць у міліцыю пра свае падазрэнні, якія могуць дапамагчы ў раскрыцці злачынства. Звяртайце ўвагу на знаходжанне ў мікрараёнах незнаёмых, а таксама падазроных асоб.
Дзмітрый ЮРУЦЬ, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *