В Ляховичском районе определены победители смотра-конкурса на лучшую организацию работы по охране труда

СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” - пераможца конкурсу сярод арганізацый вытворчай сферы дзейнасці з колькасцю працуючых больш за 100 чалавек

Праца пад аховай

Стан аховы працы быў і застаецца пытаннем парадку дня і знаходзіцца пад пільным кантролем улады.

На працягу мінулага года прадстаўнікі мабільнай групы неаднаразова бывалі на прамысловых прадпрыемствах раёна і правяралі ўтрыманне тэрыторый і выкананне работнікамі патрабаванняў аховы працы.

Праводзіліся шматлікія рэйды па будаўнічых аб’ектах, тым больш, што ў раёне выконваўся вялікі аб’ём будаўнічых работ у праграме падрыхтоўкі да абласных дажынак. Кіраўнікам арганізацый накіравана 56 рэкамендацый, выяўлена 399 парушэнняў правілаў па ахове працы і працоўным заканадаўстве. Вынікі рэйдаў штотыднёва аналізаваліся на сходах з удзелам кіраўнікоў і службовых асоб арганізацый.

Пытанні аховы працы і працоўнага заканадаўства ў 2013 годзе разглядаліся на 4-х пасяджэннях райвыканкама і 2-х апаратных пасяджэннях у старшыні райвыканкама.

26 снежня праведзена выязное пасяджэнне раённай камісіі па ахове працы на ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”, на якім ідзе рэканструкцыя з мадэрнізацыяй вытворчасці, вядзецца будаўніцтва новага цэха і шохі.

У выніку праводзімай работы ў раёне ўдалося знізіць колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў параўнанні з 2012 годам. Але ўсё ж 3 мелі месца, з іх 2 – з цяжкім зыходам (ААТ “ТБЗ “Ляхавіцкі” і воінская часць у Федзюках) і няшчасны выпадак з лёгкім зыходам у ЗТАА “Белдан”.

Раённая камісія па ахове працы падвяла вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.

У ім прынялі ўдзел 29 арганізацый розных формаў уласнасці. Улічваліся санітарна-бытавыя ўмовы працуючых, забеспячэнне іх сродкамі індывідуальнай аховы, расходаванне грашовых сродкаў на пытанні аховы працы і інш. Галоўны крытэрый пры падвядзенні вынікаў – адсутнасць у арганізацыі вытворчага траўматызму.

Пераможцам раённага агляду-конкурсу прысвоена званне “Лепшая арганізацыя работы па ахове працы”.

Сярод арганізацый вытворчай сферы дзейнасці з колькасцю працуючых да 100 чалавек стала УП “Ляхавіцкае ПМС”. Сярод арганізацый вытворчай сферы дзейнасці з колькасцю працуючых больш за 100 чалавек – СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”.

Сярод арганізацый сельскагаспадарчай вытворчасці з колькасцю працуючых да 150 чалавек прызавое месца не прысуджалася ў сувязі з невыкананнем умоў конкурсу, а з колькасцю працуючых звыш 150 чалавек – СВК “Ляхавіцкі”.

УАЗ “Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца” прызнана пераможцай сярод арганізацый невытворчай сферы дзейнасці, СТАА “Бляшаначны завод “Інтэрлак” – сярод арганізацый малога бізнесу.

На гаспадарчым актыве 31 студзеня кіраўнікам арганізацый, якія занялі прызавыя месцы, уручаны дыпломы.

Мікалай БУРБУЦЬ,

галоўны спецыяліст упраўлення па працы,

занятасці і сацыяльнай

абароне райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *