На мінулым тыдні ў Ляхавічах пабывалі лепшыя юныя, маладыя і дарослыя самбісткі краіны /фота/

Лепшай сярод юніёрак у вагавай катэгорыі да 64 кілаграмаў стала прадстаўніца Польшчы. Другое месца – у Кацярыны Рабцэвіч (першая злева).

Мэта прыезду – вызначыць, хто ёсць хто ў беларускім жаночым самба на дзень сённяшні. Для вас могуць у прынцыпе не існаваць любыя адзінаборствы, не падабацца іх нейкі асобны від, можна мець сваё меркаванне пра жаночую барацьбу ўвогуле. Але факт – апошняя існуе, развіваецца, мае армію прыхільнікаў, якія, сярод іншага, знаходзяць адмысловасць, прыгажосць і своесаблівую “стыльнасць” жаночай барацьбы. Насамрэч: паядынкі спартсменак вызначаюцца сваёй, так бы мовіць, жаноцкасцю. Калі менш агрэсіі, грубай фізічнай сілы і, наадварот, – больш пластыкі, мяккасці ў тэхнічных дзеяннях. Пра што можна гаварыць і на прыкладзе Ляхавіч, дзе на працягу трох дзён мінулага тыдня праходзілі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па жаночым самба. Турнір “тры ў адным”: першынство Рэспублікі Беларусь сярод дзяўчат, сярод юніёрак і чэмпіянат краіны сярод дарослых спартсменак. Рэгламент спаборніцтваў пры гэтым “дазваляў” прызёрам спаборніцтваў сярод, напрыклад, дзяўчат пазмагацца за месца пад сонцам у разборках юніёрак. Прызёрак-юніёрак, адпаведна, – за чэмпіёнства краіны.

У складзе каманды Брэсцкай вобласці выступалі і выхаванкі ляхавіцкай школы дзюдо-самба Алеся Барысевіч і Кацярына Рабцэвіч. Паказалі прыгожую яркую барацьбу і аказаліся ў ліку лепшых на турніры. У спаборніцтвах сярод дзяўчат Алеся стала другой у вагавай катэгорыі да 48 кілаграмаў, Кацярына – трэцяй сярод спартсменак катэгорыі “да 64”. Скарыстаўшыся правам заявіцца ў больш дарослы турнір, Каця заваявала яшчэ і другі прыз “па юніёрках”.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

На барцоўскім дыване толькі дзяўчаты.

One thought on “На мінулым тыдні ў Ляхавічах пабывалі лепшыя юныя, маладыя і дарослыя самбісткі краіны /фота/

  • 12/02/2014 в 02:34
    Permalink

    Вот уж действительно,что спорт творит чудеса! Благодаря соревнованиям в Ляховичи приезжают со всей Беларуси и не только. И узнают, что такой город есть на карте.В год гостеприимства- добро пожаловать в Ляховичи. Ещё бы инфраструктуру более развитую нам…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *