15 февраля – День памяти воинов- интернационалистов

13 лютага, Мінск /Алена Прус — БЕЛТА/.

Каля 30 тыс. грамадзян Беларусі прайшлі праз вайну ў Афганістане. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах ветэранаў і інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ірына Зяленская.

Больш як 1,5 тыс. чалавек атрымалі раненні, кантузіі, калецтва на той вайне, 718 — вярнуліся дадому інвалідамі (на гэты момант іх налічваецца 650), 771 — загінуў, у тым ліку 4 жанчыны. 12 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.

Штогод 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Да памятнай даты рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам праводзяцца мерапрыемствы па абследаванні ўмоў жыцця членаў сем’яў загінуўшых, інвалідаў, аказанні ім матэрыяльнай падтрымкі, рамонце і прывядзенні ў парадак магіл загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый 15 лютага рэкамендавана прадастаўляць воінам-інтэрнацыяналістам магчымасць наведваць месцы пахаванняў загінуўшых (памерлых) баявых таварышаў і членаў іх сем’яў.

Нагадаем, меры сацыяльнай абароны ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў прадугледжаны законамі «Аб ветэранах» і «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян».

У рэспубліцы рэалізуецца Комплексная праграма развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады. Падпраграмай «Сацыяльная падтрымка ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, пажылых людзей і інвалідаў» прадугледжаны мерапрыемствы па аказанні інвалідам вайны і членам сем’яў загінуўшых ваеннаслужачых розных відаў дапамогі; па правядзенні медаглядаў ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, са складаннем плана лячэбна-рэабілітацыйных мерапрыемстваў; па вырабе і рамонце тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі на аснове камплектуючых, закупленых за мяжой.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *