Справы “саюзныя”

На гэтым тыдні “Ляхавіцкі веснік” быў рады вітаць шаноўных гасцей. З калектывам раёнкі прыехалі сустрэцца прадстаўнікі сакратарыяту грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз журналістаў”.

Адказны сакратар БСЖ Сяргей Сверкуноў расказаў раённым газетчыкам пра дзейнасць грамадскай арганізацыі, якой, дарэчы, у снежні 2013 года споўнілася 55 гадоў. Сёння творчы саюз аб’ядноўвае больш за 2 тысячы журналістаў, пярвічка БСЖ дзейнічае і ў “Ляхавіцкім весніку”.

Сяргей Сверкуноў, які, між іншым, у Ляхавічах ужо не ўпершыню, з інтарэсам знаёміўся з буднямі раёнкі, дзяліўся “саюзнымі” планамі на бліжэйшы час і аддаленую перспектыву, адказаў на пытанні, што цікавілі “раёншчыкаў”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *