15 лютага – Дзень памяці воінаў — інтэрнацыяналістаў

ПАВАЖАНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!

15 лютага  ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 25-годдзе з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Выказваем глыбокую павагу ўсім, хто праявіў стойкасць і мужнасць, з гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак. Нізка схіляем галовы перад памяццю тых, хто не вярнуўся дадому з афганскай вайны: імёны нашых землякоў Уладзіміра Малахвея, Святаслава Мядзведскага і Генрыха Цыкмана – прыклад мужнасці і ратнай доблесці для многіх пакаленняў ляхавічан.

ШАНОЎНЫЯ ВОІНЫ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТЫ!

Дзякуем вам за тое, што, прайшоўшы цярністы шлях вайны, вы сёння штодзённай добрасумленнай працай уносіце важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё нашага рэгіёна, выхаванне падрастаючага пакалення.

У гэты памятны дзень ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру, шчасця, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *