В д.Зарытово Ляховичского района открылся магазин

Такога тэксту і аршынных памераў кліч хоць і стаў ужо рэкламнай банальнасцю, аднак, працягвае выкарыстоўвацца. У Зарытаве на падобны “крэатыў” не пайшлі, хоць сітуацыя таму адпавядала. У чацвер СВК “Жарабковічы” прэзентаваў у вёсцы свой магазін. Як расказаў намеснік старшыні сельгаскааператыва Леанід Варвашэвіч, раней будынак знаходзіўся ў арэндзе райпо і таксама выкарыстоўваўся ў якасці аб’екта гандлю. Мяняць профіль неабходнасці не было. Гаспадарка “усяго толькі” выканала рамонт памяшкання, аснасціла яго ўсім неабходным. Наладжана, у тым ліку, сістэма камп’ютарнага суправаджэння руху тавараў, дзейнічае відэакантроль гандлёвай залы, знешняга перыметра. Усяго ж стартавыя інвестыцыі ў магазін каштавалі “Жарабковічам” больш як 200 мільёнаў рублёў.

Асноўны асартымент магазіна складаюць, канешне, харчовыя тавары. Невялікі, але свой куточак маюць тут і тавары прамысловай групы.

Па словах Леаніда Варвашэвіча, адкрыццё новага аб’екта гандлю прайшло адпаведна моманту: з характэрнымі атрыбутамі, у прысутнасці жыхароў вёскі і суседняга аграгарадка.

Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *