А як жа прыгожа і мілагучна гучала родная беларуская мова з вуснаў нашай дарагой і паважанай Людмілы Браніславаўны Ясевіч. Пашчасціла тым рабятам, якія спасцігалі разумнае, добрае, вечнае ў САШ № 2 са сваёй любімай настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Хіба можна забыць яе ўрокі – шчырыя, непадобныя на іншыя, дзе можна было паразважаць, выказаць сваё меркаванне і ў незвычайнай для старэйшых класаў цішыні слухаць расказ педагога пра беларускіх паэтаў і пісьменнікаў і вытрымкі з іх твораў. Настаўнік-наватар, настаўнік-энтузіяст, Людміла Браніславаўна заўсёды заахвочвала творчасць сваіх вучняў, дапамагала раскрыцца іх талентам. Памятаю, як у 5 класе яна прапанавала кожнаму напісаць верш на любую тэму. І большасць маіх аднакласнікаў склала ня-ўмела вершаваныя радкі пра Людмілу Браніславаўну… – так яе любілі і паважалі.
Для вучняў настаўніца Ясевіч была і застаецца надзейным сябрам і дарадчыкам, нават другой мамай (і праз шмат гадоў былыя выпускнікі прыязджаюць да яе ў госці, тэлефануюць, віншуюць са святамі), для калег – шчырым, адкрытым і неабыякавым чалавекам, для дзяцей, унукаў і мужа – самай любімай і дарагой, мілай і клапатлівай. Людміла Браніславаўна ніколі не была абыякавай да праблем іншых і падзей, што адбываліся навокал. Не здраджвае яна гэтай пазіцыі і цяпер. Разам з нязменным спадарожнікам жыцця – Васіліем Іванавічам яны і сёння часта заходзяць у рэдакцыю “ЛВ”. Каб выказаць сваё слушнае меркаванне наконт таго ці іншага артыкула ці проста падзяліцца ўражаннямі пра апошнія падзеі.
Як прыемна, калі ідзеш па вуліцы роднага горада, а насустрач табе, нібы з далёкага дзяцінства і юнацтва, крочаць са шчырай і такой роднай усмешкай любімыя настаўнікі Людміла і Васілій Ясевічы. І заўсёды яны знойдуць такія патрэбныя словы, якія падтрымаюць, падбадзёраць і ўнясуць радасць у жыццё ўжо дарослага чалавека.
Ад імя многіх землякоў, з шыкоўным юбілеем вас, дарагая Людміла Браніславаўна!
Галіна КАНЬКО.
Дарагая Людміла Браніславаўна
Субота, 26.06.2010 09:55; Рубрыкі: Ляхавічане







Хочу через Вас Передать огромный привет Людмиле Брониславовне ещё раз поздравить её с Юбилеем.И извиниться,что не смог приехать поздравить(хотя был приглашён вместе со своими одноклассниками1980г.))Сто лят,Вам,Людмила Брониславовне.