15 февраля в городском Доме культуры г. Ляховичи коллективы художественной самодеятельности подтверждали звания «народный» и «образцовый»

Выступае народны Ліпскі хор

Прысуджэнне ганаровых званняў “народны”, “узорны”, “заслужаны” ў культурнай галіне – пацвярджэнне таленту і высокага прафесійнага майстэрства выканаўцаў. На Ляхавіччыне “тытулаванымі” з’яўляюцца 17 калектываў. 15 лютага ў гарадскім Доме культуры 8 з іх пацвярджалі званні “народны” і “ўзорны”.

Распачаў праграму дыпламант і пераможца шматлікіх абласных і рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў народны духавы аркестр ГДК.

Візітнай карткай народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Крыніца” сталі беларускія песні. Выступленне “Крыніцы” прайшло ў суправаджэнні народнага ансамбля народнай музыкі “Народныя музыкі”. Шчырыя апладысменты гучалі ў адрас старэйшых па ўзросце, а ў душы маладых і актыўных удзельнікаў народнага хору народнага клуба ветэранаў вайны і працы “Сівізна” раённага метадычнага цэнтра.

Сёлета 75-годдзе будзе святкаваць Падлескі народны хор, які за выканальніцкае майстэрства ад журы пачуў шмат высокіх ацэнак. Адзначаны быў і Ліпскі народны хор.

Выступіла любімая ляхавічанамі народная эстрадная студыя “Экспрэс” ГДК “Райаграсэрвіс”.

Нягледзячы на складанасць абранай для паказу п’есы “Маленькі прынц”, удзельнікі ўзорнага паэтычнага тэатра “Равеснік” Тухавіцкага СДК змаглі перадаць пранікнёнасць і рамантызм твора.

Завяршыў выступленне народны тэатральны калектыў “Вастраўчане”.

У фае ГДК народныя ўмельцы Ляхавіччыны дэманстравалі свае ўнікальныя работы на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра і выкладчыкі Баранавіцкага музычнага каледжа, станоўча ацаніла выступленне калектываў. Вынікі ж будуць падведзены пасля справаздачы творчых і таленавітых з іншых раёнаў вобласці.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *