Навіны: чакаем свята эканамістаў, натарыус завітае ў аграгарадкі, школьнікі вызначылі самых хуткіх, цеплавыя сеткі рыхтуюцца да зімы, чэмпіянат свету па футболу пакажуць у прамым эфіры

• ВІНШАВАННЕ. 30 чэрвеня прафесійнае свята адзначаць беларускія эканамісты. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць усіх прадстаўнікоў гэтай прафесіі, што працуюць на прад-прыемствах, у арганізацыях і ўстановах Ляхавіччыны.
• НАТАРЫЯЛЬНЫЯ ПАСЛУГІ З ДАСТАЎКАЙ. Загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы раёна Іна Шабацько паведаміла, што для натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў ліпені плануюцца выезды дзяржнатарыуса ў аграгарадкі: 2 ліпеня — Востраўскі, 7 — Падлескі, 9 — Таль-мінавіцкі, 14 — Гарадзішчанскі, 16 — Жарабковіцкі, 21 — Начаўскі, 23 — Русінавіцкі, 28 — Дараўскі, 30 — Навасёлкаўскі. Выезд натарыуса ажыццяўляецца пры наяўнасці заяў, якія прымаюцца старшынямі сельвыканкамаў і натарыусам па тэлефоне 2-50-67.
• САМЫЯ ХУТКІЯ. 19-21 чэрвеня ў Бабруйску праходзіла рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па лёгкай атлетыцы 1996-1997 г.н. Як расказала інструктар-метадыст ДЮСШ Валянціна Ганчар, за каманду Брэстчыны выступалі і тры юныя спартсмены з нашага раёна, якія займаюцца ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе: Лізавета Кандрацьева (САШ №2), Уладзіслаў Марціновіч (САШ №1), Кірыл Максіменка (САШ №1). Каманда Брэсцкай вобласці ў агульным заліку заняла 2-е месца. У тым ліку і дзякуючы паспяховаму выступленню нашых рабят: Кірыл Максіменка стаў двухразовым сярэбраным прызёрам на дыстанцыях 600 і 300 метраў. Ва Ула-дзіслава Марціновіча — 4-е месца на 2000 метрах, у Лізаветы Кандрацьевай на такой самай дыстанцыі — 5-е.
• ДА ЗІМЫ РЫХТУЙСЯ ЛЕТАМ. Як нагадаў інспектар энерганагляду Аляксандр Бародзіч, да 15 кастрычніка ўсе спажыўцы цеплавой энергіі (а іх у раёне 61, які налічвае 235 аб’ектаў рознай формы ўласнасці) і 51 цеплавая крыніца абавязаны атрымаць пашпарты гатоўнасці да работы ў зімовы перыяд. Неабходна выканаць планавыя работы па рамонце абсталявання, уцяпліць будынкі, правесці выпрабаванні і прамыўку цеплавых сетак і сістэм ацяплення, праверыць тэхнічны стан кантрольна-вымяральных прыбораў і сістэм аўтаматыкі. За непрыняцце мер па падрыхтоўцы абсталявання для работы ў асенне-зімовы перыяд КоАП прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу (ад 4 да10 базавых велічынь для фізічнай асобы, да 100 БВ — для індывідуальнага прадпрымальніка, да 500 БВ — для юрыдычнай асобы).
• У ЭФІРЫ — ЧЭМПІЯНАТ СВЕТУ. З 2 па 11 ліпеня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё і радыёстанцыя «Сталіца» будуць весці прамыя рэпартажы з самых яркіх і інтрыгуючых матчаў ХІХ чэмпіянату свету па футболу ФІФА, які праходзіць у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Белтэлерадыёкампанія з’яўляецца ўладальнікам эксклюзіўных правоў на трансляцыю чэмпіянату ў тэлевізійным і радыёэфіры. Беларускія спартыўныя балельшчыкі змогуць пачуць прамыя рэпартажы з матчаў чвэрцьфіналу 2-3 ліпеня ў 18.30 і 23.00, паўфіналу 6-7 ліпеня ў 23.00, матчу за трэцяе месца 10 ліпеня ў 23.00 і фінальнай сустрэчы на стадыёне ў Іаганесбургу 11 ліпеня ў 23.00.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *