Уступіў у сілу новы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб насенняводстве”

9 лістапада 2013 года ўступіў у сілу новы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб насенняводстве”. Згодна з ім, вытворцы насення сельскагаспадарчых раслін, а таксама агароднінных і кветкавых культур на прысядзібных участках павінны праводзіць улік арыгінальнага і элітнага насення для таго, каб быць уключанымі ў рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін.

У адпаведнасці з артыкулам 21 Закона, сартавыя і пасяўныя якасці насення сельскагаспадарчых раслін павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, і пацвярджацца актам апрабацыі, пасведчаннем аб якасці насення – пры вытворчасці, а пры рэалізацыі – пасведчаннем на насенне сельгасраслін. Як патрабуе Закон, у прыватнасці, артыкул 22, насенне сельскагаспадарчых раслін павінна прайсці апрабацыю і лабараторны сартавы кантроль. Артыкул 23 “Вызначэнне пасяўных якасцяў насення раслін” прадугледжвае неабходнасць правядзення аналізаў насення з адабраных пробаў ад партый насення. Вытворцы, якія маюць намер выкарыстаць насенне для сваіх патрэб, могуць адбіраць пробы самастойна. Выдача пасведчанняў аб якасці матэрыялу з’яўляецца адміністрацыйнай працэдурай і праводзіцца па заяўным прынцыпе за кошт сродкаў заяўніка.

Артыкул 16 устанаўлівае асноўныя патрабаванні да вытворчасці, рэалізацыі і выкарыстання насення раслін. У прыватнасці, забараняе, калі іншае не прадугледжана законам, вытворчасць, рэалізацыю і выкарыстанне насення раслін, сартавыя і пасяўныя якасці якога не пацверджаны дакументамі – актам апрабацыі сельгасраслін, пасведчаннямі аб якасці, на насенне, аб прыналежнасці да сорту сельгасраслін, якія не ўключаны ў Дзяржаўны рэестр сартоў.

Палажэнні згаданага закона не распаўсюджваюцца на адносіны, якія ўзнікаюць пры насенняводстве для ўласных патрэб фізічнымі асобамі, якія не маюць намеру пры гэтым атрымліваць прыбытак.

Больш падрабязную кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-18-32.

Наталля ГРЫНКЕВІЧ,

начальнік дзяржінспекцыі

па насенняводстве,

каранціне і ахове раслін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *