В 17-м отдельном батальоне связи служит ефрейтор из Ляховичского района

Яфрэйтар Сяргей Татарыновіч.

У 17-ым асобным батальёне сувязі служыць яфрэйтар Сяргей Татарыновіч. Родам ён з вёскі Тальмінавічы. Калі прыйшоў час стаць абаронцам Радзімы, юнак з жаданнем прыбыў у ваенкамат, таму што з дзяцінства хацеў служыць у арміі, разумеючы, што гэта доўг кожнага сапраўднага мужчыны.

За 14 месяцаў службы Сяргей асвоіў ваенную спецыяльнасць, атрымаў вадзіцельскія правы на кіраванне грузавым аўтатранспартам, дасканала авалодаў даверанай зброяй і тэхнікай. І не раз паспеў праявіць сябе ў справе – у час трэніровак, палявых выхадаў і вучэнняў.

Аднак кульмінацыяй усёй службы, па словах салдата, сталі маштабныя сумесныя стратэгічныя вучэнні з Расійскай Федэрацыяй “Захад-2013”, дзе ён аказаўся ў ліку ваеннаслужачых, якія выехалі на адзін з палігонаў Рэспублікі Беларусь.

На гэтых вучэннях ён не толькі прымяніў свае веды, уменні і навыкі ваеннай справы, але і не раз аказваўся ў сітуацыях, якія патрабавалі ад яго хуткага, умелага, а часам неардынарнага рашэння. Адкрыў і ўбачыў для сябе шмат новага: узоры ваеннай тэхнікі, магчымасці ўзаемадзеянняў розных часцей і падраздзяленняў.

Нягледзячы на набыты раней вопыт, вучэнні аказаліся нялёгкім выпрабаваннем, з якога радавы Татарыновіч змог вынесці шмат урокаў. Старанні ваеннаслужачага не засталіся без увагі камандавання батальёна. Па заканчэнні вучэнняў яму прысвоілі воінскае званне “яфрэйтар”.

На сённяшні дзень яфрэйтар Татарыновіч па-ранейшаму нясе ваенную службу.

— За гэты час я яшчэ больш пераканаўся, што гэты шлях павінен прайсці кожны паважаючы сябе мужчына. Армія дае не толькі веды і ўменні абыходжання з ваеннай тэхнікай і зброяй, але і выхоўвае станоўчыя і неабходныя для кожнага чалавека маральныя якасці – рашучасць, адказнасць, добрасумленнасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу, – лічыць Сяргей.

Па словах яфрэйтара Татарыновіча, 14 месяцаў службы прайшлі няпроста, але вельмі хутка. Пры гэтым упэўнены, што атрыманы вопыт спатрэбіцца ў далейшым жыцці.

Аляксандр КУДРАШОЎ,

камандзір батальёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *