Ляховичи: в гимназии велась прямая трансляция родительского собрания

20 лютага ў гімназіі прайшоў бацькоўскі сход па тэме “Праблемы дзяцей або праблемы з дзецьмі”, падрыхтаваны спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы гімназіі Ірынай Бондар і Сяргеем Раснянскім.

Навучэнцы, бацькі, педагогі, запрошаныя госці – намеснік пракурора раёна Ігар Палыка, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Дзмітрый Дыдышка абмяркоўвалі аспекты гэтай важнай для ўсіх тэмы.

Асаблівасцю сходу было тое, што вялася яго прамая трансляцыя праз сетку інтэрнэт. І хаця трансляцыя была арганізавана ў тэставым рэжыме, эксперымент можна лічыць удалым. У планах – адкрытая трансляцыя значных гімназічных мерапрыемстваў і правядзенне бацькоўскіх сходаў. Аднак, улічваючы тое, што бацькоўскія сходы часта носяць асобасны характар, іх трансляцыя плануецца з выкарыстаннем карпаратыўнага воблака гімназіі (доступ да трансляцыі па запрашэнні).

Што для гэтага неабходна бацькам? Толькі рэгістрацыя ў Googl Apps гімназіі.

Алег ГАЛАБОКАЎ,

інжынер-праграміст гімназіі.

Фота з сайта гімназіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *