Дарагія зямлячкі!

Сярод святаў ёсць асабліва любімыя, якія нясуць у сабе цяпло і зачараванне. Менавіта такім з’яўляецца Дзень жанчын – свята тых, хто сваёй прыгажосцю і пяшчотай напаўняе цяплом сэрцы родных і блізкіх.

Высокае прызначэнне дадзена жанчыне на зямлі. Яна дорыць жыццё, гадуе і выхоўвае дзяцей, саграе сям’ю сваім клопатам, натхняе на подзвігі і працоўныя здзяйсненні. І невыпадкова пачатак вясны, час абуджэння і адраджэння прыроды непадзельна звязаны з вобразам жанчыны – клапатлівай маці, любячай жонкі, вернай сяброўкі.

У сучасным грамадстве жанчына не толькі ахоўніца сямейнага ачага, але і высокакваліфікаваны спецыяліст, таленавіты кіраўнік, творчая асоба. У нашым раёне прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва паспяхова працавалі і працуюць у розных сферах, у тым ліку на кіруючых пасадах, уносяць важкі ўклад у вырашэнне сацыяльна-эканамічных задач рэгіёну.

Мілыя жанчыны! Няхай гэта цудоўнае свята прынясе ў ваш дом шмат цеплыні, радасці і любві. Няхай заўсёды побач з вамі будуць увага і клопат родных і блізкіх людзей. Жадаем вам невычарпальнай жыццёвай энергіі, аптымізму, натхнення, шчасця і сямейнага дабрабыту!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *