Ляховичи: МАЗы из автоцентра «Виктория» уехали в агрокомбинат «Снов»

Віктар Шчука перадае ключы ад МАЗаў у агракамбінат «Сноў».

Нарасхват

Са жніўня 2012 года, калі ПСУП “Аўтацэнтр “Вікторыя” выпусціла першы аўтамабіль на аснове шасі МАЗа, 17 адзінак тэхнікі разнастайнага прызначэння паспелі сябе добра зарэкамендаваць у розных галінах вытворчасці на шматлікіх аб’ектах не толькі Брэстчыны, але і ўсёй краіны.

Як расказаў дырэктар аўтацэнтра Віктар Шчука, з пачатку гэтага года ўжо сабрана 5 аўтамабіляў: 4 адпраўлены ў агракамбінат “Сноў” Нясвіжскага раёна, адзін – у Ганцавіцкае ДРБУ. Сваёй чаргі стаць аўтамабілямі чакаюць яшчэ 27 шасі, якія “прыйшлі” з МАЗа. Дарэчы, заяўкі на новыя машыны паступаюць, і геаграфія заказчыкаў даволі шырокая: усе рэгіёны Беларусі і асобныя – Расіі.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *