Цвярозая моладзь – моцная Беларусь


Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычных рэчываў і іх незаконным абаротам і дня прафілактыкі алкагалізму. На Ляхавіччыне па стану на 1 ліпеня 2010 года на ўліку па прычыне злоўжывання алкаголем знаходзіцца 31 непаўналетні. У гэтых падлеткаў яшчэ не сфарміраваны сіндром залежнасці ад алкагалізму, таму ў іх яшчэ ёсць шанц вырвацца з абдымкаў небяспечна шкоднай звычкі. Дарэчы, на Брэстчыне 70 працэнтаў наркаманаў і таксікаманаў – менавіта моладзь.
Падчас акцыі шэраг спецыяльных мерапрыемстваў праводзіцца і на Ляхавіччыне. Асноўнай мэтай асветніцка-адукацыйных “круглых” сталоў, сустрэч, размоў са спецыялістамі стала менавіта прафілактыка ўжывання наркатычных, псіхатропных, таксічных і іншых шкодных рэчываў, алкагольных і слабаалкагольных напіткаў. Такога кшталту мерапрыемствы для дзяцей, падлеткаў і моладзі праведзены ў аздараўленчым лагеры “Чайка”, цэнтры пазашкольнай работы, сямейнай гасцёўні на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Для бацькоў і проста зацікаўленых дарослых арганізавана работа тэлефона даверу, спецыяльныя кансультацыі праводзілі медыкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *