Пад дыктоўку вясны

Пасяўная кампанія ў раёне стартавала. Непагадзь хоць і ўнесла карэктывы ў тэрміны, аднак, спыніць працэс не змагла.

Напрыканцы мінулага тыдня старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч і дырэктар “Брэстаблаграсэрвісу” Уладзімір Махнач пабывалі ў СВК “Ляхавіцкі”, “Шлях новы”, “Жарабковічы”, ДП “Нача”, дзе азнаёміліся з ходам палявых работ, пацікавіліся забяспечанасцю сельгаспрадпрыемстваў мінеральнымі ўдабрэннямі, палівам, гатоўнасцю тэхнікі і яе колькасцю. У цэнтры ўвагі былі і пытанні стварэння належных умоў працы не толькі для тых, хто шчыруе ў полі, але і на фермах і іншых не менш адказных участках. Вышэйзгаданыя сельгаспрадпрыемствы асаблівых праблем не адчуваюць і маюць намер выканаць запланаваныя работы своечасова.

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, па стане на 17 сакавіка ў гаспадарках раёна на палі вывезена 386 тысяч тон арганікі (101,3 працэнта ад запланаванага), падкормлена азімых зерневых на плошчы 3499 гектараў (40,9 працэнта), азімага рапсу – 1694 гектары (53,7 працэнта). Пад сяўбу падрыхтавана 1747 гектараў глебы (9 працэнтаў ад запланаванага). Пасеяна 289 гектараў яравых (1,5 працэнта).

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *