Паляванне з крымінальным ухілам

Адрас міліцыі: Дзесюкевіча,43

14 сакавіка ў дзяжурную часць РАУС паступіла інфармацыя, што паблізу в. Новыя Буды выяўлены рэшткі свежаразабранай тушы лася. На месца выехалі работнікі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сумесна з супрацоўнікамі Ляхавіцкага РАУС і

прадстаўнікамі карыстальніка паляўнічых угоддзяў – ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас”. На месцы, указаным жыхаром вёскі, выяўлены рэшткі забітай самкі лася. Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 95 базавых велічынь (12 350 000 рублёў). Па факце незаконнай здабычы самкі лася раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 282 КК Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна работнікамі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі за мінулы тыдзень складзены 4 адміністрацыйныя пратаколы:

11 сакавіка на трактарыста КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” па ч. 1 арт. 15.30 КаАП, які забрудзіў лес бытавым смеццем каля в. Цыгань. За данае правапарушэнне прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь;

у гэты ж дзень на часова непрацуючага жыхара в. Крывошын па ч. 1 арт. 15.35 КаАП за замах на незаконную здабычу рыбы забароненай прыладай лоўлі на вадасховішчы “Нетчын”. У грамадзяніна, які раней неаднаразова прыцягваўся за браканьерства, адабрана стаўная сетка даўжынёй 50 метраў. На гэты раз рыба ў сетку не трапіла. Тым не менш, КаАП Рэспублікі Беларусь за данае правапарушэнне прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

Адміністрацыйны пратакол складзены і ў адносінах жыхара в. Крывошын, які працуе качагарам КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, па ч. 2. арт. 15.35 КаАП, за знаходжанне з забароненымі прыладамі лоўлі на беразе вадасховішча “Нетчын”. Былі адабраны дзве стаўныя сеткі агульнай даўжынёй 100 метраў. Тлумачэнням парушальніка, што рукзак з сеткамі проста валяўся на беразе, і ён яго знайшоў, работнікі Ганцавіцкай інспекцыі не паверылі. КаАП Рэспублікі Беларусь за данае правапарушэнне прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 БВ.

14 сакавіка складзены пратакол на брыгадзіра брыгады па нарыхтоўцы бярозавіку ў Ляхавіцкім лясніцтве па ч. 2. арт. 15.26 КаАП за парушэнне тэхналогіі нарыхтоўкі бярозавіку. Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за данае правапарушэнне прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 БВ.

Сяргей БАБКО, намеснік начальніка Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *