20 марта в Ляховичах прошёл единый день профориентации /фото/

Крокі да прафесіі

20 сакавіка аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама другі раз правёў адзіны дзень прафарыентацыі з удзелам прадстаўнікоў навучальных устаноў вобласці і рэспублікі. Улічваючы, што ў мінулым годзе амаль 40 працэнтаў 11-класнікаў школ Ляхавіччыны паступілі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, сёлета арганізатары вырашылі пашырыць іх прадстаўніцтва на сустрэчы.

Па інфармацыі загадчыцы сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірыны Пабягайла, у раёне на 20 сакавіка рынак працы налічвае 137 вакансій, з іх 75 для прадстаўнікоў рабочых прафесій і 62 пасады служачых. Патрабуюцца арганізацыям раёна страхавыя агенты, бухгалтары, вадзіцелі аўтамабіляў, медыцынскія работнікі, вальшчыкі лесу, інжынеры, газаэлектразваршчыкі, муляры, тынкоўшчыкі, электраманцёры і г.д.

Расказала Ірына Пабягайла і пра новыя спецыяльнасці, якія будуць прапанаваны абітурыентам у гэтым годзе ўстановамі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэспублікі.

Сярод запрошаных на своеасаблівы кірмаш прафесій – прадстаўнікі навучальных устаноў, якія рыхтуюць спецыялістаў розных галін дзейнасці: Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, Мінскага дзяржаўнага гандлёвага каледжа, Брэсцкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Творча і цікава прэзентавалі адукацыйныя паслугі Баранавіцкія дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання і эканоміка-юрыдычны каледж. Першы нават зацікавіў школьнікаў майстар-класам цырульніцкага мастацтва, а будучыя юрысты і эканамісты ў музычнай форме рэкамендавалі працягваць навучанне менавіта ў іх установе. Юнакам і дзяўчатам прадстаўнікі ССНУ расказалі пра ўмовы навучання і паступлення, арганізацыю вольнага часу навучэнцаў.

Старшакласнікам жа застаецца зусім няшмат часу, каб з вялікай колькасці прафесій выбраць адну, якая будзе адпавядаць іх здольнасцям і інтарэсам.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *