Будучыню выбіраеш ты!

МАЛАДЫЯ ВЫБАРШЧЫКІ БРЭСТЧЫНЫ!

Наша краіна знаходзіцца напярэдадні важнай грамадска-палітычнай падзеі – выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання, якія пройдуць 23 сакавіка 2014 года.

Ад нашага выбару, нашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі, нашай згуртаванасці залежыць будучыня беларускага народа.

Актыўны ўдзел моладзі ў галасаванні – гэта наш удзел у кіраванні дзяржавай!

“Сёння будучыню выбіраеш ты!” – гэта дэвіз сучаснага маладога выбаршчыка. Каб заявіць пра сваю нераўнадушнасць да жыцця грамадства, кожны з нас павінен прыйсці на выбарчы ўчастак і зрабіць выбар адпаведна сваім інтарэсам і чаканням, прагаласаваць за кандыдатаў, якія падтрымліваюць курс на пабудову моцнай і квітнеючай Рэспублікі Беларусь!

Калі ты за стабільнасць і дабрабыт, за мір і працвітанне, значыць, ты з намі! Іменна твой голас на выбарах можа аказацца рашаючым!

Прагаласуем разам за будучыню нашай краіны!

Брэсцкая абласная арганізацыя

грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

ПАВАЖАНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!

23 сакавіка 2014 года адбудуцца выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання. У гэты дзень нам належыць прыняць адказнае палітычнае рашэнне. Усё жыццё ў нашай краіне ў бліжэйшыя гады будзе вызначацца тым, ці прыйдзем мы на выбары, і за якога дэпутата прагаласуем.

Мы – жанчыны, маці, жонкі – добра разумеем словы: мір, стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні. Ад нас залежыць выбар такіх прадстаўнікоў, хто зможа ўзяць на сябе адказнасць за Брэстчыну, хто сапраўды душой і сэрцам балее за будучыню нашых сем’яў, хто на справе будзе адстойваць інтарэсы нашых дзяцей.

Таму мы заклікаем усіх выбаршчыкаў Брэстчыны прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць.

Члены праўлення абласной арганізацыі

грамадскага аб’яднання

“Беларускі саюз жанчын”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *