Госавтоинспекция г. Ляховичи проводит республиканские акции

За апошнія 5 гадоў на дарогах Брэстчыны ўчынена 3882 ДТЗ, у якіх загінулі 811 чалавек, яшчэ 4002 былі траўмаваны. Кожнае сёмае здарэнне – на рахунку нецвярозага вадзіцеля, і такія аварыі маюць асабліва цяжкія наступствы.

24 кастрычніка 2013 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення”. У адпаведнасці з артыкулам 18.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, п’янаму вадзіцелю (ці таму, хто перадаў яму кіраванне транспартным сродкам) або таму, хто адмовіўся ад праходжання агляду на прадмет вызначэння факту ап’янення, пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады. Асобы без вадзіцельскага пасведчання, затрыманыя п’янымі за рулём, не змогуць атрымаць гэты дакумент у бліжэйшыя 3 гады. А за паўторнае на працягу года падобнае правапарушэнне заканадаўства прадугледж-вае спецыяльную канфіскацыю транспартнага сродку.

З 20 па 30 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Цвярозасць – норма на дарогах!”. І гэта норма – не толькі на час акцыі.

Юрый МАЛЕВІЧ,

начальнік АДАІ.

Пад кантролем

Статыстыка несуцяшальная: немалая колькасць ДТЗ – на сумленні маладых вадзіцеляў, літаральна ўчарашніх выпускнікоў аўташкол. Безумоўна, сказваюцца адсутнасць вопыту ваджэння, самаўпэўненасць маладых вадзіцеляў. А яшчэ, здараецца, і недахопы ў навучанні. Каб пракантраляваць гэты працэс, з 24 па 27 сакавіка на тэрыторыі раёна праходзяць спецыяльныя рэйдавыя мерапрыемствы пад умоўнай назвай “Вучэбны аўтамабіль”. Іх мэта – выяўленне грубых парушэнняў ПДР вадзіцелямі вучэбных аўтамабіляў, кантроль за эксплуатацыяй тэхнікі аўтавучэбных арганізацый, захаваннем вучэбных маршрутаў, узгодненых з ДАІ, пры практычным навучанні ваджэнню.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы

дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Фота з архіва Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *