Команда Ляховичского РОЧС лидировала в областном соревновании

У  Брэсце спаборнічалі падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях абласнога ўпраўлення МНС. Перад агняборцамі стаяла задача падняцца на высотны будынак у складзе звяна газадымаахоўнай службы.

Каманда Ляхавіцкага РАНС у складзе намесніка начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай рабоце Валерыя Плюта, начальніка ПАВП №13 вёскі Тальмінавічы Аляксандра Аскеркі і вадзіцеля ПАВЧ №1 г. Ляхавічы Аляксея Коктыша заняла першае агульнакаманднае месца сярод 9 камандаў 3 катэгорыі (самых меншых па колькасці работнікаў аддзеленняў).

– Прыйшлося нялёгка, – расказвае Валерый Плюта. – Падымаліся на 20 паверх у поўным абмурдзіраванні і з уключанымі апаратамі са сціснутым паветрам. Ацэнвалася хуткасць і якасць выканання задання. Мы справіліся і паказалі, чаго вартыя.

Перамога хлопцаў – гэта вынік іх пастаянных трэніровак і вучэнняў. Па словах Валерыя Плюта, яго таварышы па службе не расслабляюцца: у свабодны час гуляюць у футбол, падцягваюцца, бегаюць, здаюць спецыяльныя фізічныя нарматывы.

“Выратавальнік і спорт – паняцці непарыўныя”, – адзначае Аляксандр Аскерка. – Барацьба з пажарамі – нялёгкая справа, якая патрабуе не толькі смеласці, але і фізічнай вынослівасці, хуткасці і спрытнасці. Спорт якраз загартоўвае гэтыя якасці, а пажарнае майстэрства адточвае іх.

Ірына ТУКАЙ,

спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *