В Ляховичах проходит республиканская профилактическая акция «Стоп-спайс»»

«Стоп-спайс»

Рэспубліканская прафілактычная акцыя пад такой назвай праходзіць у Беларусі з 26 па 29 сакавіка. Галоўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці і як мага большай колькасці арганізацый да праблемы распаўсюджвання і ўжывання наркотыкаў у маладзёжным асяроддзі.

У 2013 годзе падлеткі ўчынілі 127 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, 35 з іх – у стане наркатычнай узбуджанасці. Асаблівую трывогу выклікае той факт, што ўжыванне маладымі людзьмі наркатычных, таксічных рэчываў або алкагольных напіткаў можа прывесці да смерці. У выніку ўжывання курыльных сумесей у бягучым годзе ў Мінску ўжо зафіксавана 7 смяротных выпадкаў. Вынікі ўжывання псіхатропаў часта неабарачальныя. Прывыканне пачынаецца практычна з першага разу, а рэакцыя іх уздзеяння на арганізм выяўляецца ў поўным псіхічным расстройстве і схільнасці да суіцыду.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *