Ляхавічы:выбрана кіраўніцтва райсавета

Адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Як і належыць, разглядаліся кадравыя пытанні. Пасля ўтварэння і зацвярджэння мандатнай камісіі, якая прызнала паўнамоцтвы ўсіх 38 дэпутатаў, адбыліся выбары старшыні раённага Савета. У выніку тайнага галасавання старшынёй раённага Савета дэпутатаў выбраны Яўгеній Юрлевіч.

Намеснікам старшыні выбраны дэпутат Вячаслаў Жукоўскі – дырэктар СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”.

Утвораны новы састаў прэзідыума райсавета, у які ўвайшлі Яўгеній Юрлевіч, Вячаслаў Жукоўскі, Валерый Равінскі, Анатолій Жабік, Дзіна Дуброўка, Ірына Страмавус, Ірына Чура.

У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч, які павіншаваў абранага старшыню райсавета і ўсіх дэпутатаў з пажаданнямі плённай работы на карысць раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *