Справа і слава

Урачысты момант узнагароджвання

27 сакавіка Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр уяўляў сабой не інакш як бізнес-цэнтр. Апошняе слова варта і прапісной літары – з улікам адметнасці падзеі, што тут адбылася. Назва ёй – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсаў “Лепшы прадпрымальнік 2013 года Брэсцкай вобласці” і “На лепшае асвятленне і прапаганду ў сродках масавай інфармацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў 2013 годзе”. Конкурс, можна сказаць, “два ў адным” мае ўжо некаторую гісторыю, набыў статус, набраў вагу, з’явіліся свае традыцыі. Адна з іх – пастаянная прысутнасць сярод пераможцаў і лаўрэатаў нашых землякоў. На гэты раз званне пераможцы конкурсу ў сваёй намінацыі атрымала ПСУП “Аўтацэнтр “Вікторыя” (дырэктар Віктар Шчука – на здымку). Не ўпершыню, дарэчы, за гады правядзення конкурсу. Як, нясціпла скажам, і “Ляхавіцкі веснік”, для якога сёлетні дыплом пераможцы “За лепшае асвятленне і прапаганду прадпрымальніцкай дзейнасці” ўжо трэці па ліку. Стабільнасць, як вядома, прыкмета майстэрства.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота аўтара.

One thought on “Справа і слава

  • 02/04/2014 в 19:44
    Permalink

    «Весник» и Виктор Щука как всегда демонстрируют класс! Который год побеждать в областном конкурсе- показатель не только мастерства и таланта , но и ,несомненно, труда. Гордимся земляками!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *