Дзень яднання сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на культурным і гістарычным узроўні

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі штогод адзначаецца 2 красавіка – сёлета вось ужо 18-ы раз. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх краін падпісалі Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, а ў 1997-м быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які даў новы імпульс працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў. Дзень яднання сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на культурным і гістарычным узроўні. Нас аб’ядноўвае і агульная сацыяльна-эканамічная прастора, якая працягвае актыўна фарміравацца. У тым ліку, дзякуючы намаганням нашых землякоў.

Па інфармацыі аддзела эканомікі райвыканкама, за мінулы год тавараабарот Ляхавіцкага раёна з расійскімі рэгіёнамі склаў 15 мільёнаў долараў, у тым ліку экспарт перавысіў 13,6 мільёна. У Расійскую Федэрацыю накіроўваецца больш за 56 працэнтаў усяго экспарту раёна, сярод экспартных партнёраў – 23 расійскія рэгіёны. У шэрагу іх добра ведаюць ЗТАА “БелДан”, якое пастаўляе ў суседнюю краіну свініну. У самых розных кутках Расіі спажыўцы набываюць у магазінах сметанковае масла вытворчасці СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”. На добрым рахунку – прадукцыя ТАА “Трансэлектракамплект”. Акрамя таго, Ляхавіцкі раён экспартаваў летась агародніну, лён і іншыя тавары. Што датычыць імпарту, то ён, у асноўным, прадстаўлены металам, які патрэбны мясцовым вытворцам.

А яшчэ з Расіі ў наш раён прыязджаюць добрыя людзі. Многія – на пастаяннае месца жыхарства.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *