“Экстрамальнае малако”


Пад такім загалоўкам у газеце “Ляхавіцкі веснік” (№ 37 ад 19 мая г.г.) быў змешчаны матэрыял, у якім ішла гаворка аб стане спраў у жывёлагадоўчай галіне СВК “Жарабковічы”. У прыватнасці адзначалася, што з пачатку года з дойнага статка выбыла каля 200 кароў. Ёсць у гаспадарцы нявырашаныя пытанні па колькасці і якасці жывёлагадоўчай прадукцыі, вырашэнне якіх цалкам залежыць ад будаўніцтва новай МТФ.
Вось што паведаміў рэдакцыі старшыня СВК “Жарабковічы” ў адказ на выступленне газеты: ”Публікацыя разгледжана ў калектыве. Выкладзеныя факты мелі месца. Цяпер дарога да МТФ “Зарытава” адрамантавана, выгул для кароў ачышчаны ад гною, завезены грунт і салома. У бліжэйшы час будзе ўведзены ў эксплуатацыю кароўнік на МТФ “Гулічы”. Будаўніцтва новай фермы ў в. Жарабковічы сёлета не плануецца. Для стварэння належных умоў для работы даярак вядзецца рэканструкцыя МТФ “Улазавічы”, дзе плануецца беспрывязнае ўтрыманне жывёлы з устаноўкай даільнай залы”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *