Віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя ляхавічане! Віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Падпісанне 2 красавіка 1996 года Дагавора аб утварэнні беларуска-расійскай супольнасці стала знамянальнай падзеяй у нашай гісторыі. Быў пакладзены пачатак працэсу інтэграцыі, адкрыты новыя магчымасці для збліжэння двух брацкіх народаў.

Сёння нас аб’ядноўваюць агульная гісторыя, культура і, самае галоўнае, – шчырае імкненне да аб’яднання намаганняў і магчымасцяў у мэтах устойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу дзвюх краін.

Шматвяковае братэрства і агульнае гістарычнае мінулае служаць трывалай асновай для развіцця эфектыўнага беларуска-расійскага супрацоўніцтва па ўсіх накірунках. За гэтыя гады нямала зроблена на шляху інтэграцыі нашых народаў, іх цеснага эканамічнага, навуковага, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва, а, значыць, Беларусь і Расія зрабілі істотны крок да дасягнення галоўнай мэты – стварэння неабходных умоў для ўстойлівага развіцця нашых краін, павышэння дабрабыту і ўзроўню жыцця народаў.

Шаноўныя землякі! Няхай у нашым агульным доме заўсёды будуць згода, дабрабыт і любоў. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                           РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *