По состоянию на 1 апреля на территории Ляховичского района зарегистрировано 30 возгораний в экосистемах

Па стане на 1 красавіка на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 30 узгаранняў у экасістэмах, у тым ліку 2 выпадкі гарэння тарфяных масіваў (на плошчы 1,2 гектара) і пажар, прычынай якіх стала выпальванне сухой расліннасці.

Асабліва “ўраджайным” аказаўся апошні дзень сакавіка. Спачатку палыхаў агонь у Завінні. Жыхар Баранавічаў на сваім дачным участку спальваў смецце, полымя парывам ветру перакінулася на сухую расліннасць, і, каб не хуткія дзеянні выратавальнікаў, агонь дайшоў бы і да бліжэйшых пабудоў. Нядбайны гаспадар прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, яму неабходна заплаціць штраф у памеры 3 базавых велічынь, як і домаўладальніку з вёскі Літва, які таксама спальваў смецце і недаглядзеў за агнём. У тушэнні ўзгарання ўдзельнічалі 2 адзінкі тэхнікі РАНС.

Не прайшло і гадзіны, як выратавальнікі выехалі на пажар у Тальмінавічы – гарэла мінулагодняя трава на тэрыторыі МТФ.

Вінаватыя ў пажарах апраўдваюцца: “Не ведаў, што нельга выпальваць траву”, “Не думаў, што смецце так разгарыцца, толькі на хвіліну адышоў”… Тым не менш, захаванне элементарных правілаў пажарнай бяспекі абавязковае для ўсіх. Абкапаць месца развядзення кастра, улічыць бяспечную адлегласць, накірунак і сілу ветру, мець пад рукой сродкі для тушэння пажару (вядро з вадой, вілы ці лапату) – тое, што павінен зрабіць кожны, хто вырашыў падпаліць кучу са смеццем.

З 1 красавіка праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. Супрацоўнікі РАНС сумесна з міліцыяй, раённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету, лясгасам, цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі акцэнтуюць увагу на рабоце менавіта па прафілактыцы пажараў у экасістэмах, пры развядзенні кастроў, спальванні смецця. Не лішнім будзе нагадаць, што згодна артыкула 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані і пажніўных рэшткаў на палях ці непрыняцце мер па ліквідацыі палаў прадугле-джаны штраф ад 10 да 40 БВ, а згодна артыкула 15.58 за распальванне кастроў у забароненых месцах пагражае штраф да 12 БВ.

Валерый РАВІНСКІ,

начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *