Безаварыйная сяўба ў Ляхавіцкім раёне

Адзін з важных момантаў паспяховай пасяўной кампаніі – безаварыйнасць. Каб папярэдзіць ДТЗ з удзелам транспартных сродкаў сельскагаспадарчых арганізацый і траўматызм сярод насельніцтва, на тэрыторыі раёна з 1 па 30 красавіка рэалізуецца комплекс дадатковых прафілактычных мер. Узмоцнены нагляд за захаваннем вадзіцелямі (механізатарамі) сельгасарганізацый правілаў дарожнага руху, аналізуецца выкананне арганізацыямі АПК абавязкаў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху. Асаблівая ўвага – праверцы вадзіцеляў на прадмет ужывання алкаголю і наркотыкаў, кантролю тэхнічнага стану транспарту перад выхадам на лінію і своечасовасці праходжання дзяржтэхагляду, забеспячэнні захаванасці транспартных сродкаў і самаходных машын, забяспечанасці работнікаў спецадзеннем са святлоадбівальнымі элементамі.

Супрацоўнікі АДАІ штодзень у цёмны час сутак праводзяць рэйды па выяўленні пешаходаў, веласіпедыстаў і вадзіцеляў гужавога транспарту, што не пазначаюць сябе святлоадбівальнікамі. Да рэйдавых праверак прыцягваюцца ўчастковыя інспектары міліцыі, а таксама дружыннікі і члены маладзёжных фарміраванняў.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *