З 19 сакавіка ў Ляхавіцкім раёне праходзіць месячнік добраўпарадкавання.12 красавіка – раённы суботнік

Круглагадзічна, і вясна не выключэнне, навучэнцы ЛДАКа добраўпарадкоўваюць тэрыторыю.

Вялікія справы пачынаюцца  з малога.

Паважаныя ляхавічане!

Вясна – час абуджэння прыроды. І разам з тым – час наводзіць парадак у нашым агульным доме: у горадзе і ў вёсцы, на вуліцах і ў парках, на прыдамавых і вытворчых тэрыторыях.

З гэтай мэтай традыцыйна ў красавіку праводзіцца месячнік добраўпарадкавання. Многія арганізацыі і службы раёна актыўна задзейнічаны ў гэтай важнай справе. Аднак немагчыма за кароткі тэрмін пасля зімы прыбраць увесь раён без удзелу саміх жыхароў. Шмат добрых спраў чакаюць вашых рук, шаноўныя землякі: ускапаць кветнікі, абрэзаць дрэвы, пасадзіць кветкі, сабраць смецце – гэта па сілах кожнаму. Тым больш, што занятак талакой заўсёды спорыцца.

12 красавіка на Ляхавіччыне пройдзе раённы суботнік па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, палацава-паркавых комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны. Грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень, будуць накіраваны на мерапрыемствы па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі нашага раёна: на афармленне праваўстаноўчай дакументацыі на гісторыка-культурную каштоўнасць “Комплекс былой сядзібы Рэйтанаў. ХІХ-ХХ ст.ст.” у вёсцы Грушаўка, добраўпарадкаванне месцаў воінскіх пахаванняў.

Наперадзе шматлікія святы, да якіх рыхтуецца ўся краіна. Навядзенне парадку напярэдадні іх даўно стала справай агульнанароднай. Заклікаем усіх землякоў падтрымаць добрую традыцыю: разам выйсці на вуліцы і клапатліва, па-гаспадарску прывесці ў парадак кожны двор, кожную вуліцу. Сваім прыкладам пакажам падрастаючаму пакаленню, што любоў да роднага краю пачынаецца з вельмі простых рэчаў.

Зробім разам наш раён яшчэ больш чыстым, утульным і прыгожым!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                                           РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *