З аўтаюбілеем, «Вікторыя»!

Нядаўна “ЛВ” расказаў пра чарговую перамогу ПСУП “Аўтацэнтр “Вікторыя”: сёлета прадпрыемства (не першы раз, дарэчы) прызнана лепшым у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і ўдастоена статусу “Лепшы прадпрымальнік Брэстчыны 2013 года”.

Сёння “Вікторыя” адзначае свой першы юбілей – 10-годдзе з дня заснавання. З 9 красавіка 2004 года аўтацэнтр, якім кіруе яго заснавальнік Віктар Шчука, вырас са звычайнага аўтасэрвісу практычна да машынабудаўнічага прадпрыемства, якое пад заказ канкрэтных спажыўцоў выпускае самазвалы, лесавозы, ізатэрмічныя фургоны на шасі аўтамабіля. Ну а большасці мясцовых аўтамабілістаў “Вікторыя” знаёма па дыягнастычнай станцыі, на якой дзяржтэхагляд могуць прайсці транспартныя сродкі ўсіх катэгорый.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *