Развіталіся з жыццём


6 ліпеня трагічныя здарэнні забралі жыцці жанчыны і мужчыны. Каля 11 гадзін у РАУС паступіла паведамленне ад дзяжурнага па чыгуначнай станцыі ў Ляхавічах пра тое, што на прыпыначным пункце “Петухоўшчына” невядомая жанчына кінулася пад цягнік. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла на месцы здарэння. Матэрыялы па даным факце накіраваны ў Баранавіцкае аддзяленне унутраных спраў на транспарце.
Літаральна праз 2 гадзіны трагічнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ў Галаўнінцах: у мясцовай сажалцы патануў 34-гадовы жыхар Бенькаўцаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *