Першыя яравыя пасевы ўспрымаюцца ўжо ізумрудным дываном

Ранняя рунь

Першыя яравыя пасевы ўспрымаюцца ўжо ізумрудным дываном. Здавалася б, колькі таго дожджыку, што здарыўся ў сярэдзіне тыдня, а якой імгненнай і дружна-зялёнай была на яго рэакцыя палёў, засеяных раннімі збожжавымі. У цэлым па АПК раёна на ўчарашні дзень гэты этап пасяўной кампаніі быў выкананы на 95 працэнтаў. Калі дынаміка апошняга часу – плюс 2-2,5 працэнта штодзённа – захаваецца, то з раннімі будзе завершана не сёння-заўтра.

Многія справіліся і, як раней было сказана, дачакаліся ўжо ранняй руні на асобных палях. Іншым, як падкрэсліў галоўны аграном райсельгасхарчу Мікалай Каплыноў, неабходна фарсіраваць палявыя работы.

“Паспелі” ўжо ці прыспелі, калі гаварыць у самым прамым сэнсе, тэрміны актывізацыі намаганняў на сяўбе кукурузы, кармавых караняплодаў, пасадцы бульбы. Некаторыя, дарэчы і ў якасці прыкладу астатнім, можна сказаць, нямала зрабілі і ў гэтым накірунку.

Пры тым, што, па словах Мікалая Каплынова, выкананне другой падкормкі азімых культур таксама з’яўляецца тэрміновым.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *