Зноў “Ляхавіцкі”:заканамернасць поспеху

Высокімі ўраджаямі і важкімі прывагамі адзін з флагманаў сельскагаспадарчай вытворчасці раёна і вобласці СВК “Ляхавіцкі” славіцца здаўна. Заслужаныя перамогі зладжанага калектыву, руплівых работнікаў у разнастайных працоўных спаборніцтвах, конкурсах прафесійнага майстэрства, аглядах – прызнанне паспяховай дзейнасці гаспадаркі, выбраных арыенціраў, сярод якіх курс на мадэрнізацыю, укараненне новых тэхналогій ва ўсіх галінах. Неаднойчы “Ляхавіцкі” заносіўся на абласную і рэспубліканскую дошкі гонару, а яго старшыня Аляксандр Вітко ўдастоены ганаровага звання Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. І вось чарговая прыемная навіна: СВК “Ляхавіцкі” заняў ІІ месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслуговых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ 2014 года. Вядучы інжынер Галоўдзяржтэхагляду Мінсельгасхарчу Іван Лобач уручыў Ганаровую грамату пераможцы рэспубліканскага конкурсу старшыні СВК “Ляхавіцкі” Аляксандру Вітко і галоўнаму інжынеру гаспадаркі Андрэю Новіку (на здымку). Акрамя маральнага заахвочвання, сельгаспрадпрыемства атрымала і матэрыяльнае — грашовую прэмію ў памеры 700 базавых велічынь.

З працоўным поспехам пераможцаў павіншаваў старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *