Давярай, але правярай


Даверлівасць некаторых грамадзян не ведае межаў. Гавораць: не май сто рублёў, а май сто сяброў. А што рабіць, калі так званыя “сябры” не аддаюць пазычаныя ў доўг грошы? Толькі цяпер звярнуўся за дапамогай да супрацоўнікаў міліцыі жыхар вёскі Гута са скаргай на свайго знаёмага, якому ў 2009 годзе пазычыў 100 долараў. Да гэтага часу доўг не вернуты. А вось ляхавічанін амаль што аналагічным чынам пазбавіўся 1300 долараў. Менавіта такую суму ён даў у доўг знаёмаму ў маі гэтага года, каб той купіў яму аўта-мабіль. Аднак, да гэтага часу няма ні аўтамабіля, ні грошай.
Вельмі здзівіўся жыхар вёскі Нача, калі ў адзін з дзён не знайшоў у доме некаторых рэчаў. Як высветлілася, сумесна нажытай маёмасцю “распарадзілася” яго сужыцелька, якая перавезла частку агульнага скарбу да сваёй маці ў Альхоўцы.
“Гасцінны” гаспадар-ляхавічанін, пакуль знаёмы адпачываў, украў з яго курткі мабільны тэлефон.
Па-ранейшаму папулярныя сярод зладзеяў не толькі мабільныя тэлефоны, але і веласіпеды. Памятайце пра гэта і не пакідайце свае двухколыя транспартныя сродкі без нагляду ці надзейнай аховы.
Аляксандр ЕРМАКОЎ,
начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *