З 1 красавіка па 31 мая ў Ляхавіцкім раёне праводзіцца пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі на іх людзей

Падчас акцыі работнікі РАНС праводзяць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах, установах адукацыі, на сельскіх сходах грамадзян. Абмяркоўваюцца пытанні, якія тычацца папярэджання дзіцячага свавольства з агнём, адказнасці бацькоў за неналежны догляд за дзецьмі, прафілактыкі пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, захавання правілаў пажарнай бяспекі пры выпальванні сухой расліннасці на прысядзібных участках.

Выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РАУС, райбальніцы абследуюць супрацьпажарны стан домаўладанняў і кватэр, якія належаць шматдзетным сем’ям, адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, інвалідам, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Прафілактычныя матэрыялы прагучаць у эфіры раённага радыё, праз радыёвузлы аўтастанцыі і чыгуначнага вакзала. Для кліентаў гасцініцы “Эдэльвейс”, кафэ “Алеся” і “Ласунак” падрыхтаваны тэматычныя відэаролікі, якія будуць дэманстравацца на размешчаных там маніторах.

Ірына ТУКАЙ,

спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *