Прыгожыя і таленавітыя. У Ляхавічах выбіралі «Міс» /фота/

У мінулую суботу ў гарадскім Доме культуры прайшоў чарговы конкурс “Міс Ляхавічы-2014”. Старшакласніцы гарадскіх СШ і гімназіі Кацярына Ксёнжык, Дарына Шэмет, Анастасія Сідор, Дар’я Бабко, Улада Саракавік змагаліся за званне самай прыгожай, стыльнай, вытанчанай, артыстычнай дзяўчыны, а разам з гэтым і за ганаровы тытул “Міс”. “Візітоўка”, дэфіле ў нацыянальным і пляжным касцюмах, вячэрняй сукенцы, творчы конкурс – гэтыя этапы неабходна было пераадолець удзельніцам на шляху да фіналу. Усе дзяўчаты стараліся і выступілі паспяхова, чым заслужылі апладысменты залы.

З нецярпеннем чакалі канчатковага рашэння журы. “Міс Ляхавічы-2014” стала Улада Саракавік, яе найбольш падтрымалі і балельшчыкі, якія аддалі ёй званне “Міс глядацкіх сімпатый”. “Міс артыстызм” прызнана Кацярына Ксёнжык, “Міс фота” – Дар’я Бабко, “Міс грацыя” – Дарына Шэмет, “Міс натхненне” – Анастасія Сідор.

Спонсарам мерапрыемства выступіла ТАА “Трансэлектракамплект”.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *