Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом?

Госці нашага райцэнтра адзначаюць яго сучасны выгляд і прывабнасць, набытыя дзякуючы абласному фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2013”. Асаблівы шарм надаюць рознакаляровыя плошчы і тратуары, элегантныя ліхтары і лавачкі. Здаецца, горад проста памаладзеў, калі ў яго “ўліліся” новыя элементы дызайну і камфорту.

“Прыбраліся” шматпавярховікі і магазіны на цэнтральнай вуліцы, стала больш стаянак для аўтамабіляў, добраўпарадкаваны прыдамавыя тэрыторыі і двары. Можна доўга пералічваць усе плюсы змен, якія адбыліся ў цэнтры горада. Але… як без апошняга штрыха мастака лічыцца незавершанай карціна, так нельга без апошняга элемента фасада – без нумарацыі дамоў – лічыць закончаным іх афармленне. Камунальнікі, напэўна, забыліся падпісаць дамы на вуліцы Леніна, а госці ды і многія ляхавічане ўжо каторы час не могуць адразу знайсці патрэбны шматпавярховік па цэнтральнай вуліцы горада. І шукаюць неабходны адрас, апытваючы прахожых…

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *