Макулатура, а не смецце. У Ляхавіцкім раёне з 4 красавіка па 4 мая праходзіць месячнік па зборы другаснай сыравіны

Вучні СШ № 2 г. Ляхавічы і многія іх равеснікі з раёна да збору макулатуры ставяцца надзвычай сур’ёзна.

Апошнімі днямі на вуліцах райцэнтра часцяком можна сустрэць школьнікаў з кардоннымі скрынямі і стосамі газет: рабяты актыўна падключыліся да нарыхтоўкі макулатуры. Дарэчы, сёлета хлопчыкі і дзяўчынкі робяць гэта пры зацікаўленай падтрымцы дарослых: у Ляхавіцкім раёне з 4 красавіка па 4 мая праходзіць месячнік па зборы другаснай сыравіны. Створана рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні месячніка, у якую ўвайшлі прадстаўнікі самых розных службаў і арганізацый. Камунгасу і райпо распараджэннем старшыні райвыканкама даручана распрацаваць план мерапрыемстваў па ўдасканаленні збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, стварыць дадатковыя перасоўныя прыёманарыхтоўчыя пункты другаснай сыравіны ў садаводчых таварыствах і гаражных кааператывах. Так што збор другаснай сыравіны сёння справа далёка не другарадная.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Макулатура, а не смецце. У Ляхавіцкім раёне з 4 красавіка па 4 мая праходзіць месячнік па зборы другаснай сыравіны

  • 23/04/2014 в 12:53
    Permalink

    Здорово, что сохранилась эта традиция — сбор макулатуры и металлолома. Думаю, што современные девчёнки и мальчишки, как и их родители с интересом подключаются к этому интересному и важному делу. Которое, кроме всего прочего содействует дружбе между ребятами.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *