Мінімум папер, максімум увагі


Выконваючы Дырэктыву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2, зроблены крокі для далейшага ўдасканалення адміністрацыйных працэдур, што выконваюцца па заявах грамадзян. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян” скарочаны колькасць выдаваемых грамадзянам даведак, тэрміны выканання адміністрацыйных працэдур і пры гэтым зменшана колькасць дакументаў, якія прадастаўляюцца грамадзянамі.
Адменена выдача падатковымі органамі даведак аб адсутнасці запазычанасці па падатках, зборах (пошлінах) для выезда за мяжу на пастаяннае месца жыхарства, для атрымання дазволу Нацбанка Рэспублікі Беларусь для адкрыцця рахунку ў банку-нерэзідэнце, аб наяўнасці права на вызваленне ад уплаты падатку на набыццё аўтатранспартных сродкаў.
Як адміністрацыйныя працэдуры ажыццяўляюцца пастаноўка на падатковы ўлік і зняцце з падатковага ўліку; залік, вяртанне сумы падаткаў, збораў (пошлін), пеняў; даецца інфармацыя нашчадку памершага аб запазычанасці па падатковых абавязацельствах, асобе, упаўнаважанай органамі апекі і папячыцельства, – аб наяўнасці нявыкананых падатковых абавязацельстваў, няўплачаных пенях грамадзянамі, якія пры-знаны адсутнымі без вестак ці недзеяздольнымі.
Тэрміны выканання адміністрацыйных працэдур не перавышаюць 5 рабочых дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці правядзення спецыяльнай (у тым ліку падатковай) праверкі, запыту дакументаў і (ці) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый — месяц. Пералік дакументаў, што прадастаўляюцца грамадзянамі, – мінімальны, падатковыя органы будуць самастойна запытваць неабходную інфармацыю.
Ажыццяўленне дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян адміністрацыйных працэдур, не прадугледжаных Указам, не дапускаецца.
Анатолій ЖАБІК,
начальнік інспекцыі
Міністэрства
па падатках і зборах
Рэспублікі Беларусь
па Ляхавіцкім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *