Першае ў суквецці майскіх святаў

Паважаныя землякі!

Сардэчна віншуем вас з Першамаем – святам вясны і працы. Яно аднолькава любімае ўсімі пакаленнямі нашых грамадзян і па праву лічыцца народным: для людзей старэйшага ўзросту сімвалізуе працоўную салідарнасць, для моладзі – вясновы росквіт і стваральную сілу.

Агульнае імкненне дастойна працаваць, жыць у міры і згодзе служыць надзейным падмуркам для дабрабыту беларускіх сем’яў, а агульныя дасягненні ствараюць упэўненасць у будучыні.

У гэты дзень мы ўшаноўваем перадавікоў вытворчасці і працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт краіны, — тых, хто вырошчвае хлеб, працуе каля станка, будуе дамы, вучыць дзяцей, лечыць, стварае мастацкія каштоўнасці, дасягае высокага прафесійнага ўзроўню і карыстаецца павагай у грамадстве, — людзей працы.

Жадаем вам, шаноўныя ляхавічане, моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, цудоўнага вясновага настрою. Няхай вясна ў вашых сэрцах нараджае добрыя думкі, а шчырыя ўсмешкі выклікаюць выдатны настрой.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                             РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *