Замест рыбкі – удар токам


Лета – час актыўнага адпачынку і спрыяльнай рыбнай лоўлі. Якое гэта задавальненне – пасядзець у цішыні на беразе ракі ці вадаёма ці пахадзіць з кошыкам па лесе ў пошуку грыбоў і ягад. Аднак, непазбежныя і часам небяспечныя спадарожнікі цывілізацыі ўжо дасягаюць нас не толькі ў горадзе ці вёсцы, але і далёка за іх межамі. Вось толькі адзін з прыкладаў: юнак адправіўся на рыбалку, не звярнуў асаблівай увагі на тое, што над месцам лоўлі праходзяць правады паветранай лініі электраперадач напружанасцю 10 кВ. Калі рыбак закідваў вудзілішча, лескай датыкнуўся да проваду, ад чаго атрымаў электрычныя апёкі рук і ног. І такі выпадак не адзінкавы. Каб не трапіць у падобную сітуацыю, неабходна прытрымлівацца наступных правіл: не набліжацца і не падносіць прадметы да правадоў паветранай лініі электраперадач, іншых токавядучых частак на адлегласць меней за 2 метры. Трэба памятаць, што паражэнне электрычным токам можа адбыцца нават без непасрэднага датыкання да токавядучых частак. Не лазьце на апоры лініі электраперадач, у памяшканні, дзе знаходзяцца электраўстаноўкі, не запускайце папяровых змеяў побач з лініямі электраперадач, выконвайце іншыя правілы бяспекі і абавязкова азнаёмце з імі дзяцей.
Віктар РАМАНОВІЧ,
інспектар
энергаінспекцыі раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *