Мы беларусы

Шаноўныя землякі!

Ад усёй душы віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, які сёлета адзначаецца 11 мая.

Гэтае свята звязвае ў адзінае цэлае нашу гісторыю і сучаснасць, ваенныя подзвігі і мірныя дасягненні.

Герб і флаг як галоўныя сімвалы суверэннай дзяржавы адлюстроўваюць векавыя традыцыі, лепшыя якасці і рысы нацыянальнага характару, імкненне народа да самавызначэння і самастойнага развіцця, веліч і хараство роднай зямлі. Наша сімволіка ярка і пераканаўча ўвасабляе гісторыю Айчыны, з’яўляецца важным элементам патрыятычнага яднання грамадзян.

Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць народ у самыя важныя моманты жыцця краіны – ад святаў да перамог на сусветным узроўні. І ў які б куток свету не закінуў чалавека лёс, яны заўсёды нагадваюць пра дом, пра свабодную, працавітую і прыгожую краіну – Беларусь.

Шанаваць і паважаць свае Герб і Флаг – абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай заўсёды над нашай Радзімай горда лунае наш флаг як сімвал незалежнасці, свабоды, адзінства нашага народа.

У гэты святочны вясенні дзень жадаем вам, дарагія ляхавічане, моцнага здароўя, радасці, шчасця, поспехаў у працы на карысць Радзімы.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *