Хлеб наш надзённы


Шаноўныя ўдзельнікі жніва-2010!
У раёне пачалася масавая ўборка збожжа. Сабраць хлеб хутка, якасна і без страт — сёння задача № 1 для аграпрамысловага комплексу раёна.
Тыдні напружанай работы, раннія — на золаку — выхады ў поле і познія — ужо зацемна — вяртанні тэхнікі на мехдвор, самаадданая праца не толькі камбайнераў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, а і ўсіх, хто дапамагае ім ствараць зручныя ўмовы працы і адпачынку — так і толькі так дастаецца вялікі хлеб.
Жадаю нашым хлебаробам важкага коласу, рэкордных намалотаў, спрыяльнага надвор’я і, канешне, здароўя, бадзёрасці, аптымізму. Упэўнены, што вашы залатыя рукі надзейна і беражліва прымуць ураджай-2010.
Дзмітрый БУРДУК,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *