Стартуе выбарчая кампанія

У Беларусі стартуе выбарчая кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Указам № 21 вызначана дата выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў — 25 красавіка 2010 года.

У першую чаргу будуць сфарміраваны выбарчыя камісіі. На гэтым этапе ў Беларусі ўпершыню прыменяць на практыцы абноўленыя артыкулы выбарчага заканадаўства. Згодна з новаўвядзеннямі выбарчыя камісіі павінны будуць на адну трэць складацца з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Пры гэтым для іх прадугледжана аблегчаная працэдура накіравання сваіх прадстаўнікоў у камісіі.

Прадугледжваецца, што ў камісіях, сфарміраваных па змененаму заканадаўству, значна знізіцца ўплыў мясцовых адміністрацый. Сярод членаў камісій павінна быць не больш як адна трэць работнікаў дзяржаўных органаў або дзяржслужачых.

Калі камісіі будуць сфарміраваны, пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Яно пройдзе па новых, аблегчаных умовах для членаў палітычных партый. Напрыклад, знята абмежаванне па наяўнасці ніжэйстаячай партыйнай структуры ў акрузе, дзе вылучаецца партыец. Значна прасцей будзе сабраць подпісы ў падтрымку таго ці іншага прэтэндэнта ў дэпутаты мясцовых Саветаў.

На маючых адбыцца выбарах у мясцовыя Саветы кандыдаты змогуць больш актыўна весці агітацыйную кампанію, упершыню выкарыстоўваючы метады і формы, прадастаўленыя новай рэдакцыяй Выбарчага кодэкса.

Галасаванне на маючых адбыцца выбарах будзе праходзіць гэтак жа, як і раней. Каб стварыць найбольш зручныя ўмовы і роўныя магчымасці для выбаршчыкаў, віды галасавання застануцца ранейшымі: датэрміновае (за 5 дзён да выбараў), па месцы знаходжання (дома, па месцы работы) і на выбарчым участку ў дзень выбараў (25 красавіка 2010 года). Улічваючы, што парог яўкі для выбараў у мясцовыя Саветы ўпершыню адменены, яны адбудуцца ў апошнюю нядзелю красавіка ў любым выпадку.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *